Новости проекта
Образовательная платформа ЭФФОР
Голосование
Ваше отношение к выступлению театральных коллективов в дошкольном учреждении?
Всего 16 человек
Голосование
Когда Вы последний раз были в театре с ребенком?
Всего 13 человек
Голосование
Для чего Вы посещаете театр вместе с малышом?
Всего 15 человек
Голосование
Посещаете ли Вы со своим ребенком театр?
Всего 14 человек

Дыдактычная гульня, як сродак развiцця маулення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту

Дата: 4 мая 2019 в 15:59, Обновлено 10 мая 2019 в 11:12

  

Дыдактычная гульня ўяўляе сабою шматпланавую, складаную педагагічную зяву: яна выступае як гульнявы метад навучання дзяцей дашкольнага ўзросту і формай навучання, і самастойнай гульнявой дзейнасцю, і сродкам усебаковага выхавання асобы дзіцяці. Менавіта ў дыдактычнай гульні дзіця атрымлівае магчымасць удасканальваць, узбагачаць, замацоўваць і актывізаваць сваю лексіку.

У старэйшым дашкольным узросце дзіця павінна авалодаць такім слоўнікавым складам, які даваў бы яму магчымасць мець паўнацэнныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі, паспяхова вучыцца ў школе, разумець мастацкую літаратуру, тэлевізійныя і радыёперадачы і г.д. Па гэтай прычыне дашкольная педагогіка разглядае развіццё лексікі дзяцей як адну з найважнейшых задач развіцця маўлення.

Па меры таго як дзіця вывучае навакольнае асяроддзе - прадметы, зявы, іх асаблівасці, якасці, яно пачынае рабіць абагудьненні, кіравацца тымі або іншымі прыметамі. Нярэдка гэтыя прыметы малазмястоўныя, але эмацыйна значныя для дашкольніка. Напрыклад, гароднінай дзеці нярэдка лічаць толькі моркву, цыбулю, буракі і не ўключаюць ў гэты тэматычны рад, напрыклад, капусту, агуркі, таматы. Або пашыраюць значэнне слова «гародніна»за кошт уключэння садавіны, грыбоў і матывуюць гэта тым, што гэта ўсё расце або усё гэта можна есці. І толькі паступова, па меры развіцця мыслення, дашкольнікі авалодваюць абектыўным паняційным зместам слова. Такім чынам, значэнне слова мяняецца для дзяцей на працягу дашкольнага дзяцінства з развіццём іх пазнавальных магчымасцяў.

Яшчэ адна асаблівасць слоўніка дашкольнікаў - гэта яго невялікі склад, колькасць лексемаў, якімі валодаюць дзеці значана меншая, чым у дарослых. Прычына такога разыходжання заключаецца ў параўнальна невялікім абёме назапашаных звестак пра навакольны свет у параўнанні з адпаведным досведам дарослых. Такія асаблівасці развіцця слоўніка патрабуюць пастаноўкі наступных задач ў слоўнікавай рабоце выхавальніка:

1.. Забяспечыць колькаснае накапленне лексічных адзінак, неабходных для падтрымкі паўнавартасных зносін не толькі з аднагодкамі, але і з дарослымі.

2. Забяспечыць засваенне сацыяльна замацаванага зместу словаў. Рашэнне гэтай задачы патрабуе:

а) авалодванне значэннем лексемы на аснове дакладнай адпаведнасці з абектамі навакольнага свету, іх асаблівасцямі і адносінамі паміж;

б) засваенне абагульняючага значэння слова на аснове вылучэння істотных прыметаў прадметаў і зяваў;

в) фарміравання навыкаў карыстання пераносным значэннем слова, а значыць адкрыццё магчымасцяў вобразнага ладу мовы.

. Актывізацыя слоўніка, г.зн. не толькі веданне лексічнага значэння словаў, але і ўвядзенне іх у практыку актыўных зносінаў, кантактаў[16,с108].

Вырашэнне пастаўленых задач, а значыць мэтанакіраванае і эфектыўнае правядзенне работы па фармаванні, узбагачэнні і актывізацыі слоўніка педагогамі ў дашкольных навучальных установах немагчымае без шырокага выкарыстання дыдактычных гульняў. Змест дыдактычных гульняў вызначаецца Вучэбнаю праграмаю, ён неадемна звязаны са зместам заняткаў і назіраннямі.

Дыдактычная гульня абапіраецца на веды, якімі дзеці ўжо валодаюць, важна, што часта дашкольнікі ў адной гульні могуць выкарыстоўваць веды, атрыманыя на занятках па розных прадметах, па розных раздзелах праграмы. Напрыклад, у гульні «Назаві тры прадметы» неабходна прыпомніць і назваць жывёлаў, сродкі перамяшчэння, агародніну, садавіну, мэблю, посуд.

Дыдактычныя гульні па сваіх зместавых магчымасцях настолькі полісемантычныя, што з іх дапамогаю можна вырашаць адначасова некалькі важных задач у навучанні, развіцці і выхаванні старэйшых дашкольнікаў. Такімі гульнямі можна назваць гульні з сюжэтам, гульні якія патрабуюць разыгрывання роляў. Так, у гульні «Магазін цацак» па сюжэце неабходныя прадавец і пакупнікі. Значную цікавасць у фарміраванні і развіцці камунікатыўных навыкаў дашкольнікаў, пашырэнні іх актыўнага слоўнікавага запасу ўяўляюць сабою гульні-інсцэніроўкі - паказ з дапамогаю цацак невялікіх сцэнак, у якіх перад дзецьмі ставяцца такія дыдактычныя задачы як здагадацца, з якой казкі паказаны эпізод, расказаць працяг казкі, расказаць пра змены, якія адбыліся на сцэне і г.д. Некаторыя з гульняў такога тыпу ставяць перад удзельнікамі задачы найперш этычнага плану. Так, у гульні «Што такое добра і што такое дрэнна» адной частцы ўдзельнікаў гульні неабходна паказваць сцэнкі з мастацкіх твораў або з жыцця, а астатнім трэба даць этычную ацэнку, вызначыць, якія персанажы робяць добра, а якія дрэнна.

Такім чынам, у гульні адбываецца не толькі актыўнае ўдасканаленне навыкаў этычных паводзінаў, але і разнапланавае вядзенне работы па развіццю маўленя старэйшых дашкольнікаў. Ім неабходна праявіць навыкі карэктна фармуляваць сваю думку, будаваць не толькі маналагічнае, але і дыялагічнае маўленне, аргументаваць сваё выказванне, у імправізацыі хутка падбіраць патрэбныя не толькі паняцці, але і метафары, эпітэты і г.д.

Многія дыдактычныя гульні не маюць дакладна вызначаны сюжэт і гульня заключаецца ў вырашэнні пэўнай задачы. Але і ў такіх гульнях змест канцэнтруецца на ведах дзяцей пра навакольны свет і звязаны з задачамі развіцця маўлення. Часам у бессюжэтныя гульні ўводзіцца вобраз, напрыклад, загадкі, якія загадвае Пятрушка або які-небудзь іншы казачны персанаж. Тое, што гульнявую задачу ставіць перад дзецьмі не выхавальнік, а цацка спрыяе павышэнню разумовай і слоўнікавай актыўнасці малых. Напрыклад, у госці да дзяцей можа прыйсці Андрэйка - цацка з тварам сімпатычнага, жывога хлопчыка. Яго зяўленне адразу выклікае радасць, чаканне чагосьці новага, цікавага. Андрэйка праводзіць гульні, у якія дзеці можа і гулялі раней, напрыклад, «Што змянілася?», але ў новай сітуацыі гульня набывае іншы змест, выклікаюць здзіўленне, прымушае працаваць уяўленне. У гульнявой займальнай форме адбываецца актывізацыя і ўзбагачэнне слоўніка дашкольнікаў.

Слоўнікавая работа на такім этапе заключаецца ў тым, што дзяцей вучаць адрозніваць і называць часткі прадметаў (часткі цела жывёлаў, чалавека; часткі ў прадметаў побыту; рукавы і кішэні ў сукенак, накрыўка ў чайніка і г.д.); кантрастныя памеры прадметаў; некаторыя колеры, формы; некаторыя смакавыя прыметы; фізічныя якасці (халодны, гладкі) і якасці (бецца, рвецца). У дыдактычных гульнях «Што змянілася?», «Назаві правільна», «Не памыліся»і інш. дзеці ўдасканальваюць свой слоўнікавы запас, у дзяцей фарміруецца цікавасць да слоўнай дзейнасці .

У малодшым дашкольным узросце ў дзяцей назіраецца здольнасць азначаць адным словам групу адных і тых самых прадметаў незалежна ад іх памеру, колеру, месцазнаходжання ў прасторы, а таксама адрозніваць адныя групы прадметаў ад другіх, але са сходнымі якасцямі. Слоўнік дзяцей на чацвёртым годзе жыцця як і раней папаўняецца назвамі прадметаў, з якімі дзеці сутыкаюцца і дзейнічаюць у побыце. Дзеці могуць памыляцца ці дапускаць памылкі у назвах многіх прадметаў побыту (посуду, мэблі, адзення, абутку, бялізны, цацак), транспартных сродкаў і г.д. Такія памылкі выкліканы недакладнасцю, адсутнасцю дыферэнцыяцыі ва ўспрыманні і ўяўяленні дзіцяці. Па гэтай прычыне істотнае значэнне на дадзеным узроставым этапе набывае знаёмства дзяцей з асаблівасцямі прадметаў і слоўнікавая праца ў працэсе паглыблення ведаў пра прадметы. Дашкольнікаў знаёмяць з назвамі прадметаў, з іх прызначэннем, асаблівасцямі будовы, вучаць адрозніваць матэрыялы (гліна, папера, тканіна, драўніна), вылучаць якасці матэрыялаў (мяккі - цвёрды, гладкі - шаршавы, грубы - тонкі, здольнасць ламацца, біцца, быць парваным ці пакамечаным і г.д.); вучаць вызначаць адпаведнасць матэрыялу, з якога зроблены прадмет і яго прызначэнне. Для рэалізацыі слоўнікавай задачы педагог выкарыстоўвае дыдактычную гульню як на занятках, так і ў самастойнай дзейнасці дзяцей. Пры разглядванні прадметаў педагог дапамагае вызначыць і назваць колер, памер, выхоўвае ўменне арыентавацца ў прасторы і часе, выкарыстоўваць адпаведныя словы (уперад, назад, раніцай, вечарам, спачатку, потым і інш.) у гульнях «Калі гэта бывае», «Не памыліся», «Што спачатку, што потым» .

У задачы слоўнікавай працы таксама ўваходзіць навучанне дзяцей адрозніваць падобныя прадметы па істотных прыкметах адрознівання і дакладна абазначаць гэта словам: напрыклад, у стула - спінка у адрозненні ад табурэта, у чашкі - ручка у адрозненні ад стакана і г.д. Такога тыпу адрозненні дзеці знаходзяць у гульнях «Што змянілася?», «Назаві і не памыліся» і іншыя.

На пытям годзе жыцця праграмаю прадугледжваецца ўвядзенне ў актыўны слоўнік назваў усіх прадметаў (прадметаў, якія ўваходзяць у групы агародніны, садавіны, прадуктаў харчавання, усіх прадметаў побыту), матэрыялаў (тканіна, папера, драўніна, шкло) і г.д., а таксама словаў, якія азначаюць асаблівасці прадметаў і матэрыялаў, якія знаёмыя па асабітстаму досведу і могуць быць даследаваныя сэнсорна. Пад кіраўніцтвам педагога ў дыдактычных гульнях дзеці вучацца групаваць прадметы па адной істотнай прымеце - па прызначэнні. Да канца года яны могуць засвайваць элементарныя паняцці і словы, якія іх азначаюць назвы цацак, прадуктаў харчавання, адзення. Групоўка прадметаў па комплексе істотных прыкметаў (двум-тром) для дзяцей уяўляе яшчэ вялікую складанасць.

У старэйшым дашкольным узросце працягваецца праца па пашырэнні слоўнікавага запасу дзяцей. Галоўная ўвага ўдзяляецца увядзенню ў актыўнае ўжыванне словаў, якія азначаюць дыферэнцаваныя па ступені выражанасці якасці (светла-чырвоны, кіславаты, горка-салёны, больш трывалы, цяжэйшы, менш шчыльны і г.д.).

У слоўнік дзяцей прыходзяць словы, якія азначаюць разнастайныя матэрыялы (метал, пластмаса, шкло, парцэляна і г.д.). працягваецца мэтанакіраваная работа па ўвядзеню элементарных паняццяў з катэгорый інструменты, посуд, агародніна, транспарт, дзікія і хатнія жывёлы, пералётныя птушкі і г.д. Замацаванне атрыманых ведаў адбываецца ў дыдадктычных гульнях «Хто дзе жыве», «Што з чаго зроблена», «Знайдзі пару».

Старэйшых дашкольнікаў эфектыўна вучыць вычляняць па тых ці іншых прыметах са складу паняццяў падгрупы: тканіны шарсцяныя і шаўковыя, посуд кухонны і чайны або металічны і шкляны; транспарт водны, наземны, паветраны і пасажырскі: інструменты металічныя, драўляныя ці садовыя, сталярныя, кравецкія і г.д. Пры ажыццяўленні работы па фармаванні і актывізацыі слоўніка педагогі дзіцячых дашкольных устаноў эфектыўна выкарыстоўваюць такія дыдактычныя гульні як «Цудоўны мяшэчак», «Хто больш убачыць і назаве», «Фарбы», «Што змянілася» і іншыя.

Пасля трох гадоў адбываецца інтэнсіўнае авалодванне складанымі сказамі са злучнікамі. З агульнай колькасці злучнікаў, якія засваёваюцца дзецьмі да шасці гадоў, 61% засвайваецца ў перыяд да трох гадоў. У гэты час адбываецца актыўнае авалодванне такімі злучнікамі і злучальнымі словамі як што, калі, куды, колькі, як, у чым, хаця, таму што. Засваенне гэтых злучнікаў, якія азначаюць самыя разнастайныя залежнасці, паказвае на інтэнсіўнае развіццё звязных формаў маўлення.

Даследванні паказваюць, што да трох гадоў у асноўным адбываецца засваенне суфіксаў з памяншальным, ласкальным, прыніжальным і павелічальным значэннямі. Авалодванне ўсімі астатнімі суфіксамі адбываецца пасля трох год і расцягваецца на ўвесь дашкольны ўзрост. Так прасля трох год засвайваюцца суфіксы для азначэння асобаў жаночага полу (-ыха-, -к-), дзейснай асобы (-нік-, -ік-, -ун-, -ач-), для абазначэння патомства жывёлаў (-ян-, -ят-), афіксы для азначэння зборнасці (-н-). Важна, што не толькі ў дашкольным узросце адбываецца авалодванне словаўтварэннем праз засваенне новымі суфіксамі, але і надзвычайная лёгкасць ў авалодванні і выкарыстанні словаўтваральных мадэляў.

Такім чынам, самастойнае словаўтварэнне дзяцей выступае доказам наяўнасці асобага маўленчага адчування, якім валодаюць дашкольнікі. Факты словатворчасці павінны быць прынятымі як праяўленні, як сімптомы авлодвання дзецьмі моўнай рэчаіснасці.

Да пачатку школьнага ўзросту дзіця ўжо ў такой ступені авалодвае складанай сістэмай граматыкі, што нават дэманструе ў сваім маўленні самыя тонкія заканамернасці сінтаксічнага і марфалагічнага парадку роднай мовы. Так у выніку засваення марфалагічнай структуры белааускай мовы менавіта ва ўзросце ад трох да сямі год адбываецца асваенне тыпаў скланення і спражэння.

Авалодванне граматыкай выражаецца і ў засваенні складу маўлення. У старэйшым дашкольным узросце, па дадзеным С.Н.Карпавай, адносна невялікая колькасць дзяцей спраўляецца з задачай вылучэння асобных словаў са сказа. Гэтае ўменне фармуецца паступова, марудна, але выкарыстанне асобных прыёмаў дапамагае значна паскорыць працэс. Напрыклад, пры дапамозе апораў дзеці вылучаюць прапанаваныя ім словы (акрамя злучнікаў і прыназоўнікаў). Самае істотнае, што яны пераносяць прыёмы аналізу, выпрацаваныя пры дапамозе апораў, на дзеянні без іх. Гэта такія аперацыі:

Маўленне дзяцей пяці год насычаецца словамі ўсіх часцінаў мовы. У гэты перыяд яны актыўна займаюцца словатворчасцю, словазмяненнем, ствараюць мноства неалагізмаў.

У старэйшым дашкольным узросце дзеці ўпершыню спрабуюць самастойны выкарыстоўваць граматычныя сродкі і аналізаваць граматычныя факты.

Пяцігадовыя дзеці пачынаюць авалодваць і сінтаксічынм ладам мовы. Праўда, гэта даецца з цяжкасцямі і таму тут вядучая роля належыць дарослым, якія павінны аказваць дапамогу, напрыклад, у пошуку патрэбных прычынна-выніковых і часавых сувязяў пры разглядзе абектаў.

Дзеці гэтага ўзросту валодюць навыкамі самастойнага словаўтварэння пры дапамозе неабходых афіксаў.

У дзяцей пяці год праяўляецца крытычнае стаўленне да граматычных памылак, выяўляецца ўменне кантраляваць сваё маўленне.

У разглядаемы ўзроставы перыяд павялічваецца ўдзельная вага простых развітых і складаназалежных сказаў.

Такім чынам, у маўленні старэйшых дашкольнікаў ўзрастае колькасць развітых сказаў з аднароднымі членамі, павялічваецца абём простых і складаных сказаў. Да канца дашкольнага дзяцінства дзіця авалодвае практычна ўсімі злучнікамі і правіламі іх выкарыстання. Аднакнават у дзяцей, якія ідуць у першы клас, асноўны масіў тэкста (55%) складаюць простыя сказы, што знаходзіць падцверджанне ў працах Л.А. Калмыковай. Важным момантам у развіцці маўлення старэйшага дашкольнага ўзросту зяўляецца павелічэнне колькасці абагульняючых словаў і ролі пабочных скзаў. Гэта сведчыць аб развіцці ў дашкольнікаў абстрактнага мыслення.

Асновай, на якой будуецца засваенне мовы, зяўляецца скіраванасць на гукавую форму слова. А.Н. Гвоздеў адзначае зяўленне на пятым годзе жыцця дзіцяці першых спробаў асэнсаваць значэнне слова і даць яго этымалагічнае тлумачэнне. Ён указвае на тое, што гэтыя спробы вядуць да супастаўлення словаў з падобным гучаннем. Што нярэдка вядзе да памылковага збліжэння. Напрыклад, слова горад збліжаюць са словам горы. Гэта значыць, што сэнсавае тлумачэнне ідзе праз гукавое супастаўленне. Дастатковая асэнсаванасць маўлення зяўляецца толькі ў працэсе спецыялізаванага навучання.

Што датычыць развіцця гукавога боку маўлення да канца дашкольнага ўзросту:

Дзеці павінны выразна вымаўляць складаныя артыкуляцыйна гукі: шыпячыя, свісцячыя, санорныя. Адрозніваючы іх у маўленні, яны замацоўваюць іх у вымаўленні.

Выразнае маўленне становіцца нормаю для пяцігадовага дашкольніка ў паўсядзёным жыцці, а не толькі падчас спецыяльных заняткаў.

У дзяцей удасканальваецца слыхаваое ўспрыманне і развіваецца фанематычны слых. Дашкольнікі могуць адрозніваць асобныя групы гукаў, вылучаць з групы словаў, фразаў слова, у якіх ёсць прапанаваныя гукі.

Дзеці свабодна выкарыстоўваюць у сваім маўленні сродкі інтанацыйнай выразнасці: могуць чытаць верыш самотна, весела, урачыста. Апрача таго, дзеці з лёгкасцю дэманструюць апавядальную, пытальную і колічную інтанацыі.

Старэйшыя дашкольнікі здольныя рэгуляваць гучнасць голасу ў самых розных жыццёвых сітуацыях: гучна адказваць на пытанні, ціха размаўляць ў грамадскіх месцах, сяброўскіх гутарках і г.д. Яны здольныя эфектыўна карыстацца тэмпам маўлення: гаварыць павольна, хутка ў залежнасці ад канкрэтных абставінаў.

У дзяцей пяці год добра развітае маўленчае дыханне: яны могуць працягла вымаўляць не толькі галосныя гукі, але і некаторыя зычныя (свісцячыя, шыпячыя, санорныя).

Дзеці пяці год могуць параўноўваць маўленне аднагодкаў і сваё з маўленнем дарослых, знаходзіць неадпаведнасці: няправільнае вымаўленне гукаў, словаў, недакладнае выкарытсанне націску ў словах[15, с.66].

Практычна ўсе псіхолагі і метадысты, які займаліся праблемаю развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў, адзначаюць, што для плённага развіцця маўлення важна валодаць дакладнымі ўляўленнямі пра гукавы склад мовы (словаў) і умець аналізаць яе. Уменне чуць кожны асобны гук у слове, выразна адрозніваць яго ад суседняга гуку, ведаць з якіх гукаў складаецца слова, а гэта значыць умець аналізаваць гукавы склад слова - вось пералік найважнейшых перадумоваў для правільнага навучання пісьму. Навучанне грамаце - адзін з самых важных этапаў развіцця ўсведамлення гукавога боку мовы.

А.Н. Гвоздеў указвае, што "хаця дзіця заўважае розніцу ў асобных гуках, але раскладванне слова на самастойныя гукі не адбываецца". Разам з тым у некаторых дзённіках па развіццю дзяцей ёсць указанні на тое, што некаторыя дзеці спрабуюць самстойна аналізаваць гукавы склад слова яшчэ задоўга да пачатку вывучэння граматы. Так у дзённіку Э.І. Станчынскай ёсць указанне, што яе Юра ва ўзросце пяці год васьмі месяцаў мае жаданне, як яна піша, аналізаваць словы. Юра чытаць не ўмее, ведае выпадковыя літары і лічбы, але гаворыць: «Мама, я ведаю, якія літары (трэба гукі) у вечарынка - в,ч,р,ін, ка».

А.В. Дзятцова выказвае меркаванне, што задача вылучэння гука ў слове, нягледзячы на яе цяжкасці, пасільная для дзіцяці. На яе думку няздольнасць вылучаць гукі ў слове не зяўляецца ўзроставай асаблівасцю, а звязана толькі з тым, што такой задачы перад дашкольнікам ніхто не ставіць, а сам ён у сваёй маўленчай практыцы не адчувае ў гэтым неабходнасці. Дадзеныя даследванняўА .В. Дзятцовай паказваюць, што ўжо ў сярэдняй групе дзіцячага сада дзеці могуць не толькі пазнаваць той або іншы гук у слове, але і самастойны вылучаць гукі ў слове. У старэйшай групе з гэтай задачай спраўляецца больш паловы дзяцей:

- пазналі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- у сярэдзіне слова 75% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў пачатку слова 95% дзяцей;

- самастойна вылучылі гукі ў сярэдзіне слова 60% дзяцей.

Калі нават без спецяльнага навучання ў старэйшых дашкольнікаў фармуецца ўменне вылучаць асобныя гукі ў словаў, то пры спецыяльна арганізаваным навучанні дзеці дастаткова лёгка авалодваюць гукавым аналізам словаў.

Да пяці гадоў прыём параўнання і супастаўлення падобных і розных прадметаў (па форме, колеру, памеры) трывала ўваходзіць у жыццё дзяцей і дапамагае ім абагульняць прыкметы, вылучаць сярод іх істотныя. Дзеці свабодна карыстаюцца абагульняючымі словамі, групуюць прадметы ў катэгорыі па родавай прыкмеце. Развіваецца сэнсавы бок маўлення: зяўляюцца абагульняючыя словы, сінонімы, антонімы, адценні значэнняў словаў, адбываецца адбор дакладных па сітуацыі выражэнняў, словы ўжываюцца ў розных значэннях, выкарыстоўваецца шырокі спектр прыметнікаў як эпітэтаў.

Такім чынам, у дашкольных установах педагогі шырока выкарыстоўваюць дыдактычныя гульні як вельмі эфектыўны метад развіцця маўлення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.